Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Паэўл: кааліцыя застаецца згуртаванай


Дзяржсакратар ЗША Колін Паэўл заявіў пра згуртаванасьць міжнароднай кааліцыі, нягледзячы на заплянаваны вывад Гішпаніяй і Гандурасам сваіх кантынгентаў з Іраку. Пра гэта ён сказаў пасьля перамоваў з італьянскім міністрам замежных справаў Франко Фраціні. Спадар Паўэл зазначыў, што ён цягам апошніх двух сутак правёў перамовы з многімі лідэрамі краінаў кааліцыі, якія выказвалі расчараваньне рашэньнем урадаў Гішпаніі і Гандураса, разумеючы пры гэтым, што гэта іх сувэрэннае права. Між іншымі былі названыя кіраўнікі Вугоршчыны, Польшчы, Баўгарыі, Румыніі і Украіны. Гішпанія абвесьціла пра вывад 1300 сваіх вайскоўцаў з Іраку, Гандурас пра вывад 370 сваіх вайскоўцаў цягам двух месяцаў.
XS
SM
MD
LG