Апэляцыйны суд Кіева пацьвердзіў сёньня законнасьць завядзеньня крымінальнай справы па газавых кантрактах супраць былой прэм'еркі Юліі Цімашэнкі.
Яе прыхільнкі сустрэлі рашэньне суду воклічамі «Ганьба!». Перад пачаткам паседжаньня Цімашэнка заявіла журналістам, што не разьлічвае на станоўчае рашэньне суду і падае скаргу выключна для таго, каб мець магчымасьць зьвярнуцца пазьней у міжнародны суд па правах чалавека.
Супраць Цімашэнкі заведзеныя тры крымінальныя справы. Адна зь іх датычыць падпісаньня ў 2009 годзе газавых кантрактаў з Расеяй. На думку абвінавачаньня, Цімашэнка нанесла тады фінансавую шкоду дзяржаве.