Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыстын Лягард наведвае Індыю


Міністар фінансаў Францыі Крыстын Лягард наведвае сёньня Індыю з мэтай заручыцца падтрымкай сваёй кандыдатуры на пасаду кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду. Раней Лягард наведала Бразылію, дзе паабяцала рэфармаваць МВФ, каб разьвіваныя краіны маглі мець большы ўплыў на пляны і прынцыпы працы арганізацыі.

Шэраг разьвіваных краінаў выступаюць супраць захаваньня пасады кіраўніка МВФ за прадстаўнікамі Эўропы. Былы прэзыдэнт МВФ Дамінік Строс-Кан падаў у адстаўку пасьля таго, як у ЗША яго абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях.
XS
SM
MD
LG