ЗША і Італія заклікалі да тэрміновага спыненьня гвалту ў Сырыі. Такую заяву агучылі дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні па выніках двухбаковых перамоваў у Рыме.
"Злучаныя Штаты абвясьцілі кропкавыя санкцыі супраць ключавых фігураў і структураў, адказных за цяжкія правапарушэньні ў Сырыі. І я вельмі цаню заклік майго італьянскага калегі да санкцыяў Эўразьвязу, якія, паводле чаканьняў, будуць уведзеныя неўзабаве", – заявіла журналістам Клінтан.
Сырыйскія войскі па чарзе зачышчаюць гарады, у якіх праходзяць масавыя антыўрадавыя выступы. У выніку гэтых апэрацыяў гінуць дзясяткі апазыцыянэраў, сотні зьмяшчаюцца за краты.
У забурэньнях у Сырыі, якія пачаліся напрыканцы студзеня, загінулі прынамсі 560 чалавек.