Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацьракетны шчыт ЗША будзе базавацца ў Румыніі


Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску
Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску
Прэзыдэнт Траян Басэску заявіў сёньня што Румынія і Злучаныя Штаты дамовіліся разгарнуць элемэнты супрацьракетнай абароны на базе Дэвеселу на поўдні краіны, ў 30 кілямэтрах ад мяжы з Баўгарыяй. На авіябазе, якая будзе заставацца пад румынскім ваенным кіраваньнем, будзе разьмешчана ад 200 да 500 амэрыканскіх вайскоўцаў.

Басэску падкрэсьліў, што супрацьракетны шчыт не скіраваны супраць Расеі. Румынія і Злучаныя Штаты больш за год вялі перамовы пра разгортваньне ў Румыніі ракет-перахопнікаў, якія павінны быць уведзеныя ў строй да 2015 года.
XS
SM
MD
LG