У Нідэрляндах на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, паводле папярэдніх зьвестак, перамагаюць адразу дзьве партыі.
Згодна з вынікамі экзыт-полаў, правацэнтрысцкая Народная партыя за свабоду і дэмакратыю і левацэнтрысцкая Партыя працы здабудуць аднолькавую колькасьць месцаў у парлямэнце – па 31-м.
Трэці вынік – 23 мандаты – у праварадыкальнай Партыі свабоды Герта Вільдэрса, вядомага сваімі антыісламісцкімі заявамі.
Хрысьціянскія дэмакраты дзейнага прэм’ер-міністра Нідэрляндаў Яна Пэтэра Балкенэндэ застаюцца чацьвертымі – у іх 21 дэпутацкае месца.
Ранейшы кааліцыйны ўрад сышоў у адстаўку праз рознагалосьсі ў пытаньні вываду нідэрляндзкіх войскаў з Аўганістану.