Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ДОЖДЖ СКОНЧЫЦЦА…


…і сонца будзе яшчэ больш, чым учора. Тэмпэратура: +6 — +9.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:



Візыт прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў Беларусь.

Міжнародны саміт СНД па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіях. Нацыянальная бібліятэка, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Да канца тыдня працягваецца Хадж — паломніцтва мусульманаў у Меку, чакаецца 2,5 мільёнаў чалавек, з-за пагрозы грыпу мабілізавана 20 тысячаў лекараў

На востраве Трынідад брытанская каралева Элізабэта ІІ сустракаецца з кіраўнікамі ўрадаў Брытанскай супольнасьці (52 краіны).

ТАКСАМА ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1855 памёр паэт Адам Міцкевіч (нар. у Наваградку).

У 1930 нарадзіўся пісьменьнік Уладзімір Караткевіч.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень інфармацыі.

Дзень незалежнасьці Манголіі

Дзень дзякаваньня (Thanksgiving Day) ў ЗША. Амэрыканцы пры сямейным стале дзякуюць Богу і лёсу за дабрабыт іхнай краіны і зьядаюць індыка, на памятку ежы, якую спажывалі эўрапейскія каляністы падчас першага падобнага сьвяткаваньня на амэрыканскім кантынэнце ў 1621. Дзень дзякаваньня стаў нацыянальным сьвятам ЗША ў 1789, пасьля адпаведнага ўказу першага амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона.

МІНУС 365


Год таму на сайце Свабоды: “Судзьдзя Цішкін ня каецца”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Загінеш — і ведаць не будзе
На ўзмежку тваім лебяда…
Але вечна тваім застанецца
Толькі тое, што ты аддаў.”


Уладзімір Караткевіч

XS
SM
MD
LG