Штогод у Дэпартамэнт па архівах і справаводзтве Мін’юсту паступае да 30 тысяч запытаў ад грамадзянаў, у тым ліку і па аднаўленьні радаводу. На 93% рассакрэчаныя партыйныя архівы. Што да спраў сталінскіх рэпрэсіяў, у многіх ня скончыўся 75-гадовы тэрмін, і да іх няма доступу. Беларускага сьпісу ахвяраў Катыні няма ў прыродзе. Пра гэта распавялі кіраўнікі архіўнай службы на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды 90-годзьдзя стварэньня органаў архіўнай справы і справаводзтва.