Сёньня ў Гомельскім абласным судзе прадстаўнік Гомельскай абласнoй пракуратуры Андрэй Бондар выказаў пазыцыю дзяржаўнага абвінавачаньня ў крымінальнай справе пра самасуд над аднавяскоўцам у вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёну.
Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч абвінавачаныя ў групавым забойстве, Аляксандар Петручэня й Тацяна Юхневіч — у спрыяньні забойству.