Лінкі ўнівэрсальнага доступу

48% ўкраінцаў хочуць далучыцца да NATO


Такія вынікі апытаньня апублікавала 16 кастрычніка сацыялягічная група «Рэйтынг».

Паводле вынікаў апытаньня, калі б у верасьні 2015 году адбыўся рэфэрэндум наконт уступленьня Ўкраіны ў NATO, то станоўча на гэтае пытаньне адказалі б 48% апытаных. Супраць выказаліся б 28%. 17% апытаных ня вызначыліся з адказам, а 8% не пайшлі б на такі рэфэрэндум.

У ліпені 2015 году «Рэйтынг» рабіла падобнае апытаньне. Тады за ўступленьне выказаўся 41% апытаных, а 30% былі супраць.

Апытаньне рабілася на замову Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту ЗША і праводзілася на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, апроч Крыма і часткі Данбасу, які не падкантрольны ўкраінскім уладам.

У апытньні прынялі ўдзел 1200 жыхароў Украіны старэйшых за 18 гадоў.

Паводле апытаньня, якое праводзілі ў ліпені 2015 году фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучарава і сацыялагічная служба Цэнтру Разумкова, за ўступленьне Ўкраіны ў НАТО прагаласавалі б 64% украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG